Майстар-клас роспісу па шкле ў Мінску

14.07.2022 15:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) 6 рублёў
14 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца заключны майстар-клас па традыцыйных беларускіх рамёствах у межах выставы «Жывыя крыніцы» — і гэта будзе майстар-клас роспісу па шкле.

Дата: 14 ліпеня

Час: 15.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пам. 104), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск 


Разам з майстрыняй Нінай Шкурдзюк удзельнікі засвояць асноўныя этапы стварэння традыцыйнага малюнка на шкле і створаць уласнае пано з характэрнай кампазіцыяй, далікатнай ці насычанай каларыстыкай.


Сярод відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва роспіс займае адносна сціплае месца, бо распаўсюджвацца пачаў толькі напачатку ХХ стагоддзя. Малявалі беларусы на палатне, вясельных куфрах і на шкле.


Малявалі звычайна на прамавугольных кавалках шкла празрыстымі каляровымі лакамі, алейнымі і друкарскімі фарбамі без паўтонаў і колеравых пераходаў.


Абрысы малюнка спачатку прапрацоўвалі чорнай лініяй, потым залівалі фарбай. Асабліва папулярнымі былі раслінна-кветкавыя кампазіцыі. Напрыканцы працы мастак падкладваў пад шкло фольгу, што стварала своеасаблівы дэкаратыўны эфект.


У падобнай тэхніцы распісвалі дэкаратыўныя шкляныя рамкі для ікон і сямейных фотаздымкаў.


Даведацца падрабязнасці і запісацца на майстар-клас можна па тэлефоне (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт квітка на выставу «Жывыя крыніцы»
для дарослых — 6 рублёў;
для студэнтаў — 3 рублі;
сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) — 11 рублёў;
сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) — 13 рублёў;
шматдзетныя сем’і (пры прад’яўленні дакумента) — 13 рублёў.







Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ