Майстар-клас майстрыні Вольгі Хачковай у Мінску

24.03.2022 16:00 - 18:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

24 сакавіка ў рамках выставы народных рамёстваў «Жывыя крыніцы» ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе майстар-клас майстрыні народнай творчасці Вольгі Хачковай па вырабе сурвэткі ў тэхніцы набойкі па тканіне.



Дата: 24 сакавіка

Час: 16.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пам. 106), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Вольга Хачкова валодае шматлікімі тэхнікамі традыцыйнай і сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасці: ткацтва паясоў, саломапляценне, аплікацыя саломкай, бісерапляценне. Але ж асноўнымі напрамкамі творчай дзейнасці для сябе абрала роспіс пісанак і набойку па тканіне.

Набойка — адзін з самых старажытных відаў роспісу тканіны. Яе асаблівасць ў тым, што малюнак на тканіне выконваецца пры дапамозе друку штампам. З набіваных тканін шылі жаночыя ўборы, сарафаны, хусткі, кашулі, рабілі фіранкі, абрусы, коўдры. На жаль, набоечную тканіну асабліва не захоўвалі, таму і ў музеях яе складана знайсці.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт квітка на выставу «Жывыя крыніцы».


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

04.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ