Майстар-клас «Выцінанка. Калядны дэкор» у Мінску

20.11.2022 12:00 - 14:00 майстэрня «Ярна» 35 рублёў

У нядзелю, 20 лістапада, у майстэрні «Ярна» — файны майстар-клас па каляднай выцінанцы.



Дата: 20 лістапада

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: майстэрня «Ярна», Мінск 


Пад пільным кіраўніцтвам мастачкі, арт-тэрапеўткі і народнага майстра выцінанкі Наталлі Сухой вы:

даведаецеся пра гісторыю і асаблівасці беларускай выцінанкі;

навучыцеся выразаць прыгожыя (!) сняжынкі і гірлянды з паперы;

створыце прыгожы дэкор на вокны па аўтарскіх лекалах;

атрымаеце сапраўдную арт-медытацыю!

Інструменты і матэрыялы на месцы, з сабою бярыце толькі добры творчы настрой.

Кошт удзелу — 35 рублёў.


Па ўдзел звяртайцеся ў асабістыя да спадарыні Наталлі.





Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ