Майстар-класы па пляценні саламяных павукоў у Беластоку

20.12.2025 - 21.12.2025 18:00 - 16:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) 80 злотых

Гэтымі выходнымі, 20 і 21 снежня, у Беластоку ладзяць майстар-класы па пляценні саламяных павукоў.


Вам сапраўды патрэбны саламяны павук.

Навошта?

Каб ён лавіў усё злое, што прыпадкам трапіць ў ваш дом: дрэнныя думкі, крыўды, плёткі ці трывожныя сны. Паводле нашых продкаў менавіта ў гэтым яго галоўная задача.

І мяняць павука трэба акурат на Каляды: спаліць старога з усім, што ён назапасіў, і павесіць новага.

То прыходзьце рабіць павука!

Майстрыца Святланай Кучук пазнаёміць вас з тэорыяй ды пакажа на практыцы, як рабіць традыцыйны саламяны абярэг.

Маеце старога павука? - Прыносьце з сабой, спалім яго разам!

Працягласць - 2,5 гадзіны.

Дата і час: 20.12.2025 18:00:00

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы. Усе матэрыялы ўключаныя ў кошт.


Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Дзень роднай мовы ў Н'ю-Ёрку

07.03.2026 (12:00 - 15:00) Ossining Boat and Canoe Club (1 Westerly Road)

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ