Спектакль "Млявасць" у Беластоку

06.03.2026 - 07.03.2026 19:00 - 21:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) 80 злотых

У пятніцу і суботу, 6 і 7 сакавіка, у Беластоку граюць монаспектакль Антона Ільіна "Млявасць" паводле твораў Франца Кафкі.


 Спектакль распавядае гісторыю грамадзяніна, чыю спакойную раніцу брутальна перарывае грукат у дзверы.

Слова назвы – "Млявасць" – азначае "абыякавасць" да жыцця, стан, у якім чалавек перастае змагацца і проста прымае рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. 

Гэта партрэт унутранай эміграцыі: бездапаможнасці, разгубленасці і павольнага сцірання ідэнтычнасці рэжымам.
Ролю грае Васіль Калач, акцёр з Беларусі, які сам уцёк ад рэжыму. Яго асабісты досвед надае спектаклю выключную аўтэнтычнасць. Аскетычная і адначасова вынаходлівая сцэнаграфія становіцца метафарай сістэмы, з якой няма выйсця. Цэласнасць вобраза дапаўняюць нечаканыя лялькі і арыгінальнае музычнае афармленне. 

Мова спектакля - польская. 

Знаецеся на віне? – Прыносьце сваё любімае, а келіхі забяспечаць. 

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць і іншыя опцыі. На ўваходзе будзе 100 злотых. 


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава нарцысаў у мінскім батанічным садзе

17.04.2026 11:00 - 21.04.2026 19:00 выставачны павільён, батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

17.04.2026 (21:30 - 23:30) Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Мова Нанова» з Валянцінам Сюйкевічам ва Уроцлаве

18.04.2026 (16:00 - 18:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (3 паверх) (Szewska, 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ