Майстэрня #FramedinBelarus з Руфінай Базловай у Дзюсельдорфе

15.07.2023 15:00 - 18:00 Cafe Apropo Düsseldorf (Selbecker Str. 39) 6 еўра

У суботу, 15 ліпеня, мастачка Руфіна Базлова ладзіць у Дзюсельдорфе майстэрню #FramedinBelarus.



Дата: 15 ліпеня

Час: з 15.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Cafe Apropo Düsseldorf, Selbecker Str. 39, Дзюсельдорф

Мэта сацыяльнага арт-праекта FramedinBelarus — расказаць пра беларускiх палітвязняў, ствараючы іх партрэты ў тэхніцы традыцыйнай беларускай вышыўкі і ў выніку занатаваць важную эпоху беларускай гісторыі з дапамогай коду народнага арнаменту.

Падчас майстэрнi вы даведаецеся пра канцэпцыю і ход праекта FramedinBelarus i атрымаеце навыкi працы са схемай вышыукi.

Досвед вышывання крыжыкам мець не абавязкова!

 А пасля майстэрнi ўсiх ахвотных запрашаюць застацца на сумесную вячэру са стравамі ўкраiнскай кухнi ў кавярні «Apropo Düsseldorf» (кошт вячэры не ўваходзiць у кошт майстэрнi).

Кошт удзелу — 6 еўра на матэрыялы (аплата на месцы).

Месцаў абмежавана — усяго 12! таму запісвайцеся хутэй па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ