“Майстэрства прэзентацый. Мова цела” – “Моладзевае кафэ”

14.06.2014 12:00 - 16:00 ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58 (2 паверх)) Бясплатнае

Беларускі Нацыянальны моладзевы Савет “РАДА” працягвае цыкл сустрэч, дыскусій, прэзентацый, міні-лекцый для маладых беларусаў і беларусак на самыя розныя тэмы.

“Майстэрства прэзентацый. Мова цела”- тэма наступнага “Моладзевага кафэ”, якое адбудзецца 14 чэрвеня з удзелам трэнера і выкладчыка акторскага майстэрства, заснавальніка і кіраўніка срэднявечнага тэатра “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” Аляксея “Бекара” Бурнасенка.

Мэта мерапрыемства: Авалоданне ўдзельнікамі навыкамі паспяховых публічных (сама)прэзентацый для падвышэння эфектыўнасці дзейнасці сваіх  арганізацый/ініцыятываў/супольнасцяў.

На мерапрыемстве вы: даведаецеся, як зрабіць паспяховую прэзентацыю вашых ідэй для розных груп ( структура выступу, “мова”выступу, выкарыстанне дадатковых сродкаў); адпрацуеце навык правядзення публічных прэзентацый перад жывой групай; даведаецеся, як працаваць з групай падчас вашай прэзентацыі (зрокавы кантакт, мова цела); атрымаеце магчымасць пракаментаваць выступы вашых калег і атрымаць зваротную сувязь па вашым выступам ад эксперта і групы.

Час: з 12 да 16 14.06 (субота)

Месца: ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58 (2 паверх))

Для ўдзелу ў мерапрыемстве вам неабходна:

–          Запоўніць ан-лайн заяўку;

–          Выканаць і даслаць да 13.06 на эл. скрыню akademia@ampby.org 2а невялікіх заданні, з якімі вы і будзіце працаваць падчас мерапрыемства:

  1. Ваш “Тэставы спіч” – Невялікі выступ, прызначаны для прэзентацыі пэўнае ідэі, думкі ці адносінаў. Выступ мусіць прапагандаваць выбраную вамі ідэю, пераўпэўніваць слухача ў ей, дабівацца максімальнага даверу публікі да вас як носьбіта гэтае ідэі.

Памер выступа – ад 10 да 15 сказаў (паўстаронкі А4), працягласць па часе да 4х хвілін, тэкст выступа трэба будзе вывучыць (маць мажлівасць перасказаць) і мець на “Маладзевае Кафэ”. Абавязкова выслаць тэкст ў заяўцы на ўдзел у мерапрыемстве.

  1. Другое заданне– Апісаць ваш звычайны алгарытм падрыхтоўкі да прэзентацыі. З моманта з’яўлення ідэі прэзентацыі і да моманта непасрэдна заканчэння прэзентацыі. Апішыце гэта як алгарытм – без дужай колькасьці падрабязнасьцей, але з усімі неабходнымі пунктамі.

Праграма. Першая “Моладзевая Кавярня” па тэме: “Майстэрства Прэзентацыі. Мова цела”.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на: akademia@ampby.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ