“Mertvets…” – праграма гурта «Нельга забыць» на словы Максіма Багдановіча

21.12.2013 19:00 - 22:00 Рок-бар "Крылы" (вул. Даўгабродская, 24) 40 000

Перад самай даўгой ноччу, калі цемра працінае наскрозь да самае сутвы, а сонца замірае на небе, разважаючы куды рухацца далей – гурт “Нельга забыць” запрашае Вас у падарожжа з чалавекам, які ведае дарогу. Чалавекам, які прайшоў свой шлях да святла. Мёртвы сярод жывых і самы жывы сярод памерлых.

“Mertvets…” – менавіта так называецца новая праграма гурта “НЗ” на словы Максіма Багдановіча – сухотніка без будучыні, які ўсе свае сілы паклаў на тое, каб гэтая будучыня была ў яго радзімы.

Чакаем вас 21.12 а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток: 40 тыс.

Мерапрыемства адбудзецца ў два аддзяленні – на першым прэзентацыя новай праграмы, пасля перапынку – адказы на пытанні і старыя песні.

Тэлефон для даведак: +37529 8507327

Рок-бар “Крылы”, Даўгабродская вул., 24.

vk


Вам можа быць цікава

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ