MietaNakt: Прэзентацыя кнігі “Пра паганства і балтаў” у Менску

21.12.2018 18:30 - 18:30 Этнакрама РАГНА (вул. Сухая 4, ст.м. "Фрунзенская") Бясплатнае

21 снежня (пятніца), у 18-30 сустракаемся ў “Рагне” (вул. Сухая 4 у Менску) і адзначым зімовы сонцаварот.

Прабавім разам гэты калядны вечар у цёплым коле адзінадумцаў, пры цёплым святле свечак і ў атачэнні зробленых цёплымі рукамі майстроў рэчаў.

Як Вялікдзень – гэта ранак году, Купалле – дзень года, а Багач – вечар года, так і калядны час – гэта ноч года. Альбо MietaNakt, калі казаць на даўнейшай, балцкай гаворцы гэтай зямлі. Metan – год, naktis – ноч.

У сёлетняй каляднай містэрыі бяруць удзел фолк-гурт “Чара”, Ірына Глушэц (“Ягорава Гара”), Этна-праект Патрыцыі Свіцінай.

Таксама прэзэнтуем новы, трэці нумар часопіса “Svajksta” ды выдадзеную ўвосень кнігу “Пра паганства і балтаў”. Гэта будзе выніковая прэзэнтацыя кнігі пасля больш чым дзесяці рэгіянальных прэзэнтацый.

Запрашаем таксама ўзяць чаго (лепш, вядома, хатняга) на калядны пачастунак – якое ж свята без ядзення!

Падзея ў Вконтакте і Facebook.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ