Міфатворчасць. Кацярына Ваданосава (Менск)

19.03.2017 19:00 - 19:00 Этнакрама «Цудоўня» (вул. В. Траецкая, 14) Уваход вольны

Запрашаем на прэзентацыю зборніка вершаў Кацярыны Ваданосавай “Міфатворчасць” і выступ акустычнага складу праекта Kaciaryna Vadanosava & The Fantasy Orchestra (Кацярына Ваданосава – спеў, флейты, варган; Сяргей Бурак – гітара, Хрысціна Скрыган – цымбалы).

Кацярына грае на сямі музычных інстументах, у тым ліку на дудзе, піша вершы і музыку, выконвае ўласныя песні, пераплятае старыя кнігі, з’яўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Нарадзілася ў 1986 годзе ў Менску. Выступала з гуртом Alta mente (да 2015), пасля заснавала сольны музычны праект. Увосень 2016 году прэзентавала дэбютны альбом “Міфатворчасьць”. Ляўрэатка фэстываляў «Культурная эвалюцыя» (Бабруйск, 2009), «Бардаўская восень» (Бельск Падляскі, 2009), «OPPA» (Варшава, 2009) ды іншых. Арганізатарка фэстывалю аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі».

***
“Глыбока эмацыянальныя, узнёслыя i вельмі змястоўныя вершы Кацярыны Ваданосавай пакідаюць непаўторнае ўражанне. Беларусь у яе творах успрымаецца метафiзiчна праз дасканалае веданне гiсторыi (Кацярына — гiсторык па адукацыi), яна выходзiць на абагульненнi праз сiмволiку сноў i перажыванне бесперапыннацi iснавання, у якiм — адчуванне вечнасцi: Кацярына Ваданосава — фантастычны майстар метафары.” (с) Д.Латышава, ЛіМ.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня” і ў суполцы Вконтакте.

Даведка: Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Выстава Змітра Жаўнова "Страх і Смех" у Варшаве

11.11.2025 16:00 - 18.12.2025 17:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ