«Міфы аб людзях» у Вільні

17.12.2021 19:00 - 19:00 Цэнтар беларускай культуры i супольнасцi ў Вільні (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

Праз жыццёвыя цыклы, міфы, легенды, абрады і знакі багоў нашы продкі даведваліся пра свой шлях. Старажытныя паданні і веды дайшлі да нас. Глыбіннай памяццю душы мы ўсе памятаем свой пачатак. Пачатак — гэта сонца і жыццё. Канец — гэта ноч і смерць.


Дата: 17-га снежня.

Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Цэнтар беларускай культуры i супольнасцi ў Вільні, Vilniaus g., 20, Вільня.

Сказанне абвяшчае, што багі, родная зямля і стыхія заўсёды з намі. Яны дапамагаюць моцным і тым, хто ведае свой шлях. Але як быць, калі вакол цемра і мы не ведаем, куды ісці?

Гэты праект — спроба асэнсаваць сувязь продкаў з намі. Пошук адказаў і адлюстраванне таго, што і праз стагоддзі мы, як яны, шукаем адказы на адны і тыя ж пытанні.

Калi ласка, зрабiце абавязковую рэгiстрацыю.

Аўтарка — Лізавета Калівярда.

Дзяўчыны ў чорным — Юлія Ворык і Таццяна Беланоўская.

Праектны адмін і вельмі добры хлопец — Аляксей Вайніловіч.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Яшчэ трошку джазу ў Варшаве

30.04.2026 (20:00 - 22:00) oni.izakaya (Marshałkowska 21/25/lok.LU6)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

01.05.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ