Міні-спектакль і майстар-клас тэатру ценяў «Неверагоднае падарожжа» ў Сопаце (4+)

28.05.2023 11:00 - 12:00 офіс Таварыства беларусаў на Памор’і (ul. Malczewskiego 21) 30 злотых

У нядзелю, 28 траўня, беларускі незалежны «Казачкі бай!» ладзяць у Сопаце міні-спектакль і майстар-клас тэатру ценяў «Неверагоднае падарожжа» для дзетак і іх бацькоў.



Дата: 28 траўня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: офіс Таварыства беларусаў на Памор’і, ul. Malczewskiego 21, Сопат

У міні-спектаклі вы пазнаёміцеся з малпай Жу-Жу, якая жыла на сваёй уласнай планеце, але ёй вельмі хацелася даследаваць свет, таму яна адправілася ў вялікае падарожжа...

Што з ёй здарылася? Куды яна трапіла? Вам трэба будзе высветліць самім! Але гэтага не атрымаецца без вашай фантазіі, таму што менавіта вы будзеце сутворцамі гэтай гісторыі.

Майстар-клас — гэта запрашэнне да творчай гульні са святлом і ценем.

Таямнічы і цікавы тэатр ценяў, поўны чараўніцтва, адкрые вам свае таямніцы.

Вядоўцы-падарожнікі:

Алена Гіранок, акторка тэатра і кіно,

Наталля Ляванава, рэжысёрка, арганізатарка фестываля «Казачны джэм», кіраўнічка праекту «Казачкі бай!».

Музыка: Андрэй Еўдакімаў.

Працягласць — 60-70 хвілін.

Квіткі — 30 злотых на ўваходзе гатоўкай. Малодшым сястрычкам-брацікам і дзеткам да 4 гадоў — уваход вольны, але пад наглядам дарослых.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Ноч музеяў у Гродне

16.05.2026 (19:30 - 23:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Паша Крывец у Дрэздэне

24.05.2026 (19:00 - 21:00) Likor Manufaktur Dresden (Gutzkowstraße 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ