Мінск графа Чапскага: велаэкскурсія

15.08.2017 19:00 - 19:00 Пасля запісу ад 8,5 руб.

Мінск графа Чапскага – гэта вандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у свой родны горад, дзякуючы чаму Мінск, які доўгі час быў глухой правінцыяй, набыў сталічны глянец і бляск. За час працы Караля графа Гутэн-Чапскага (1860-1904) на пасадзе гарадскога галавы ў Мінску з’явілася электрычнае святло, першы грамадскі транспарт, прытулак для бяздомных, дабрачынны ламбард; гарадскі вадаправод быў значна пашыраны, ужо ствараўся праект гарадской каналізацыі, а ў парку быў адчынены велатрэк з велапракатам… Можна доўга пералічаць справы, зробленыя Чапскім для горада – часцяком за ўласныя грошы, можна доўга называць яго паспяховыя і амбіцыйныя дзелавыя праекты, можна доўга апісваць мясціны ў горадзе, звязаныя з яго кіпучай дзейнасцю – вуліцы, паркі, дамы, прадпрыемствы – ды ці не лепей адзін раз з’ездзіць на экскурсію?

15.08, 19.00

8,5 руб. пры аплаце да 14.08,
12 руб. на месцы
запіс у групу:
+375297040018, +375298632150,
вк, fb – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
расклад бліжэйшых экскурсій:

04.08, 20:00 Минск Вечерний: обзорная велоэкскурсия
09.08, 19:00 Мінск Габрэйскі: кашэрная велаэкскурсія
11.08, 23:00 Неба над Менскам: экскурсія па зорах і сузор’ях
13.08, 22:00 Призраки Лошицкого парка: тревожная велоэкскурсия
14.08, 18.30 Мінск святых навамучанікаў: пешаходная экскурсія
15.08, 19:00 Мінск графа Чапскага (велаэкскурсія)
16.08, 19:00 ВелаКупала: менскімі сцяжынамі класіка
20.08, 12:00 Мінскія прадмесці: Каралішчавічы (загарадная велаэкскурсія)
23.08, 19:00 Мінск Габрэйскі: пешаходная экскурсія
24.08, 18:30 У пошуках менскага Эльдарада (на байдарках з Kayak Minsk)
31.08, 19.00 Асмалоўка: пешаходная экскурсія
канец жніўня: Кінавелаэкскурсія з наведваннем кінастудыі «Беларусьфільм» і кінапраглядам у «Доме Фішара»
ІП Абрамчук Р. 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

02.01.2026 (17:00 - 19:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ