Мінск. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці 1917-1918.

------------ Бясплатнае

У суботу 26 сакавіка 2016 г.  запрашаем на экскурсію “Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг.” з  гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам.

Тэатр імя Янкі Купалы

Экскурсія прысвечана драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску ў 1917-1918 гадах. Падчас пешаходнай вандроўкі мы падыйдзем да будынкаў, у якіх адбываліся важнейшыя падзеі, якія прывялі спачатку да ўтварэння БНР, а за тым і БССР. Даведаемся, дзе праходзіў Першы ўсебеларускі з’езд, дзе размяшчаўся Аблвыкамзах, дзе была падпісана 3 Устаўная грамата, якая абвесціла пра незалежнасць БНР 25 сакавіка 1918 года. Разам з удзельнікамі тых падзей мы пройдземся па тагачаснаму Менску.

Рада БНР 1918 год
Кошт вандроўкі 120 тыс. бел. руб, а для заўсёднікаў і групаў ад 4-х чалавек са зніжкай – 100 тыс. бел. руб.

Працягласць вандроўкі – каля 3 гадзінаў. Час і месца пачатку паведамляецца пры папярэдняй аплаце. Кольскасць удзельнікаў вандроўкі абмежаваная.

Менск
Запісацца на вандроўкі можна па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя), а таксама па гарадскіх тэлефонах:  + 375 17  2175515 і + 375 17  2931771


Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Саша Філіпенка ў Беластоку

15.06.2026 (18:00 - 20:00) Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ