Мінск святкуе Дзень горада

10.09.2022 - 11.09.2022 11:00 - 13:00 ------------ Бясплатнае

У другую суботу верасня, то бок 10 верасня, Мінск традыцыйна святкуе Дзень горада. Па ўсім горадзе працуюць святочныя пляцоўкі ды ладзяцца імпрэзы. Расказваем, што дзе цікавага.



Дата: 10 верасня

Час: з 11.00

Месца: розныя лакацыі Мінска


У парку Горкага з 12.00 — канцэрты, гульні, інтэрактыўныя зоны ды кірмашы.


У Верхнім горадзе з 12.00 — гастрафэст беларускай кухні.


У дворыку «LIDBEER DVOR» (вул. Кульман, 1/8) з 12.00 — свята «Мінск сямейны».


У скверы па вул. Усходняй, 26 з 12.00 — пляцоўка стартапаў «Мінск прамысловы — ствараем РАЗАМ!».


У батанічным садзе з 11.00 — Дзень навукі.


У галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1) — выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прымеркаваная да 955-годдзя Мінска.


У парку экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1) з 17.00 — моладзевы фэст.


На дзіцячай чыгунцы таксама святкуюць — з 12.00 да 13.30 (пр. Незалежнасці, 86). Побач, у парку Чалюскінцаў, з 12.00 — святочная праграма з канцэртам і актыўнасцямі.


Ля бібліятэкі Янкі Купалы з 12.00 — інтэрактыўная пляцоўка «Мінск у асобах — імянныя вуліцы горада» (вул. Веры Харужай, 16).


З 12.00 у парку Пісьменнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі — Свята дзіцячай кнігі (пр. Незалежнасці, 116).


Перасоўваемся на Цнянскае вадасховішча: там з 14.00 пазнавальна-забаўляльная праграма «Мінск турыстычны».

У парку Перамогі з 12.00 — свята ва ўсю моц. І асобна — Дзень танкіста. У 23.00 тут будзе феерверк.

Другі феерверк аб гэтым жа часе будзе каля Палаца спорту.

З 11.00 на зялёнай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў — фэст гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны» (ён працягнецца і ў нядзелю).

Ля Палаца спорту ад самага ранку — фэст народнай творчасці і кірмаш. З 9.00 тут таксама спаборніцтвы «Мацнейшы пажарны-выратавальнік», а з 12.00 — спартыўная імпрэза «Міжнародны Алімпійскі дзень» (пр. Пераможцаў, 4). У 18.00 тут пачынаецца святочны канцэрт і доўжыцца ажно да феерверка.

Святочная праграма да 955-годдзя Мінска адбудзецца і ў Мінскім заапарку (вул. Ташкенцкая, 40).

У «Чыжоўка-Арэне» — раённае свята, кірмаш, а з 13.00 — канцэрт «Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!» (вул. Ташкенцкая, 19).

Раённае свята «Любімай сталіцы прысвячаем» з 12.00 будзе ладзіцца ў Лошыцкім парку.

У парку «Курасоўшчына» з 13.00 — сваё раённае свята «Мая сталіца — жыцця майго крыніца» (вул. Каржанеўскага, 45).

А ў парку Паўлава з 11.00 — свята «Табе, мой Мінск, сталіца роднай Беларусі!».

Ну а зранку ў нядзелю, 11 верасня ў 9.00, на стадыёне «Дынама» стартуе Мінскі паўмарафон.




Вам можа быць цікава

Прэзентацыя «Беларускага народнага спеўніка» ў Мінску

20.03.2025 (18:30 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Прэзентацыя альманаха «CTRL+S» у Вільні

21.03.2025 (18:30 - 20:00) CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Спектакль «ONYX» у Варшаве (18+)

22.03.2025 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Света Бень у Варшаве

29.03.2025 (20:00 - 22:00) Chmury (ul. 11 Listopada 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ