"Рознакаляровы Сусвет": лекцыя ў мінскім планетарыі (12+)

25.10.2025 18:00 - 19:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага)) 15 рублёў

У суботу, 25 кастрычніка, у мінскім планетарыі - лекцыя астранома i астрафатографа Віктара Малышчыца "Рознакаляровы Сусвет" ў межах праекта "Трыбуна вучонага". 



Даведаецеся, якімі спосабамі атрымліваюць фатаграфіі космасу сучасныя тэлескопы і што будзе, калі ў гіганцкі тэлескоп паглядзець вокам, якія хітрыкі і прыёмы астраномаў увасобіліся ў камерах нашых тэлефонаў і як зрабіць уласныя фота космаса, не маючы спецыяльнай тэхнікі. 

Пачуеце пра зялёнае неба, ружовыя касмічныя туманнасці і пра тое, якога колеру будзе Марс для будучых каланізатараў.

Працягласць - 60 хвілін.

Квіткі коштам 15 рублёў можна набыць у касе планетарыя ў дзень івэнта.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ