Міжнародная канферэнцыя “Моўныя правы і іх абарона”

28.03.2015 10:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”. Канферэнцыя адбудзецца 28 сакавіка 2015 г. у г. Мінску.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Праблемы моўнага заканадаўства.
  2. Тэхналогіі і практыкі грамадзянскай супольнасці па абароне лінгвістычных правоў.
  3. Моўная палітыка і актуальныя пытанні развіцця нацыянальных моў.

Падчас канферэнцыі плануецца выстава ідэяў і праектаў: Тэхналогіі моўнага адраджэння.

Патрабаванні да артыкулаў:

Аб’ём да 7 старонак.

Шрыфт Time New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал – адзінарны.

Заяўкі з матэрыяламі дасылаць па электроннай пошце на адрас TBM_ kanfierencyja@gmail.com , тэма – выступ.

Заяўкі на ўдзел разам з артыкуламі прымаюцца да 10 сакавіка 2015 г.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання.

Пачатак канферэнцыі 28 сакавіка ў 10.00.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00 да 10.00.

Тэлефон для даведак: 284-85-11 (штопанядзелак з 18 да 20) .

Пасля канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

 

Аргкамітэт


Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

29.05.2026 (18:00 - 20:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ