Міжнародны адукацыйны кірмаш

22.05.2014 10:00 - 15:00 Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (Праспект газеты "Праўда", 11) Бясплатнае

22-га траўня (з 10:00 да 15:00) Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, амбасады краін ЕС, прадстаўнікі еўрапейскіх універсітэтаў і адукацыйна-культурніцкіх цэнтраў запрашаюць вучняў старэйшых класаў іх і бацькоў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто вучыць мовы і любіць вандраваць, на Міжнародны адукацыйны кірмаш (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Праспект газеты “Праўда”, 11 (метро “Пятроўшына)).

Гэтая сустрэча будзе карысная для тых, у каго ёсць пытанні пра вывучэнне моў і моўныя сертыфікаты, праграмы абмену для студэнтаў і выкладчыкаў, студэнцкія візы, стыпендыі, стажыроўкі, магчымасці для валанцёрскай працы ў краінах ЕС. Пытанні можна задаваць не менш як на трынаццаці мовах. А калі пытанняў няма, можна прыняць удзел у віктарынах і наведаць захапляльны ўрок французскай для тых, хто ніколі раней не яе вывучаў.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

Падрабязней:

Facebook

Europa.eu

 

22-га траўня на Міжнародным адукацыйным кірмашы з прэзентацыямі выступяць:

Алена Касько, менеджэр праектаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі;

Мікалай Лістапад, праграма Эразмус+

Вольга Меероўская, нацыянальны каардынатар Праграмы “Гарызонт 2020” (BelISA)

Удзельнікі праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба” з Беларусі і краін ЕС, ГА Офіс ажыццяўлення ініцыятыў, Фіальта, Новыя твары, Ліга добраахвотніцкай працы моладзі

Дэлегацыя чэшскіх універсітэтаў

Прадстаўнікі Універсітэта Беластока, Універсітэта імя Марыі Склаўдоўскай-Кюры (Люблін)

Польскі адукацыйны фонд “Перспектывы”

DAAD – Германская служба акадэмічных абменаў

Інстытут імя Гётэ

Мануэла Інклетолі, кіраўнік аддзела культуры Амбасады Італіі

Заснавальнік і кіраўнік Ассаdemia del Lusso (Школа моды і дызайну)

Марыя Фартунова, Кіраўнік дэпартамента вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Балгарыі

Лауры Пулола, кіраўнік Мінскага аддзялення Амбасады Фінляндыі, і Вольга Рызмакова, каардынатар праектаў

Віктар Сундгрэн, лектар цэнтра шведскіх даследанняў; Наталля Шчуроўская, выкладчык нарвежскай

Петэр Мілчак, выкладчык славацкай

Прадстаўнікі Амбасады Вялікабрытаніі (адкажуць на пытанні пра брытанскія студэнцкія візы)

Таксама будуць прадстаўленыя магчымасці для навучання ў Латвіі.


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Гуканне вясны ў Віцебску (6+)

21.03.2026 (12:00 - 15:00) (вул. Чайкоўскага, 3 і 5)

Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком у Мінску

21.03.2026 (14:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ