Міжнародны веламарафон «Суседзi 2015»

18.07.2015 09:00 - 17:00 Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка Бясплатнае

Спартыўнае свята, якое ўжо палюбілася многім раварыстам і стала традыцыйным пройдзе на Аўгустоўскім канале 18 ліпеня. Кожны, хто мае ровар і шлем і жаданне добра правесці час, можа паспрабаваць сябе ў спаборніцтвах.

Для удзелу ў веламарафоне не існуе абмежаванняў ні па ўзросту, ні па прафесіяналізму. Кожны ўдзельнік сам выбірае для сябе дыстанцыю – марафон (60 км), паўмарафон (38 км) ці міні-марафон (9 км) і адну з 37 заліковых катэгорый.

Такі шырокі спектр магчымасцяў удзелу ў веламарафоне абяцае і вялікую колькасць прызоў. Арганізатары абяцаюць, што больш за сотню удзельнікаў атрымаюць узнагароды.

Звярніце увагу, што:

– Зараз магчымы камандны ўдзел у марафоне. Гэта не толькі дае шанец на дадатковыя ўзнагароды, але і паскарае працэс рэгістрацыі.

– Пераз стартам адбудзецца Дзіцячы заезд (200 м). Для ўдзелу ў ім бацькам трэба ўзяць з сабою ровары (ці бегавелы) і шлемы (!) для дзяцей.

Даведацца пра веламарафон больш падрабязна і падаць заяўку на ўдзел можна на старонцы веламарафона.

Праграма спаборніцтваў:

09.00 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

11.30 – старт дзіцячага заезда

12.00 – старт Марафона

12.05 – старт Міні-марафона

12.20 – старт Паўмарафона

17.00 – узнагароджанне, закрыццё спаборніцтваў
 

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

11.05.2025 (18:30 - 20:00) «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N)

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ