Монаперформанс “Сад” Андрэя Саўчанкі паводле п’есы Антона Чэхава “Вішневы сад”

20.03.2017 19:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Некрасава, 3) ад 7 рублёў

Запрашаем 20 сакавіка ў 19.00 у Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў на монаперформанс “Сад” паводле п’есы Антона Чэхава “Вішневы сад” у выкананні тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

Страчанае.

Сад.  Памяць. Гісторыя.

Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.

Пераасэнсаванне п’есы Антона Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго актора, аднаго чалавека.  Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, ў бязгучныя чароды, ў маўклівыя рытуалы.

Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзее інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.

Рэжысер і актор Андрэй Саўчанка

Музыка Nicolas Jaar, Аляксандр Вярцінскі

Дызайн афішы Вольха Савіч.

Ідэя нарадзілася падчас Семінару для тэатральных выкладчыкаў і рэжысёраў у Берліне (даследчы цэнтр “AKT-ZENT”, прафесар Юры Альшыц).

Квіткі ад 7 рублёў, можна набыць у касе НЦСМ або анлайн.

Тэлефон для замовы квіткоў +37525 767 09 02

Наш адрас: г. Мінск, вул. Некрасава, 3.

 

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Шляхамі творчасці" ў Мінску

12.11.2025 17:00 - 28.11.2025 19:00 Галерэя "Універстэт культуры" (Кастрычніцкая плошча, 1)

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Віталь Рыжкоў у Варшаве

19.11.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Выстава Віктара Шылко і Леаніда Мядзвецкага ў Віцебску

04.12.2025 17:00 - 14.12.2025 18:30 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ