Монаспектакль «Помста» ў Беластоку

21.01.2023 18:00 - 20:00 Беларускі хаб «Новая Зямля» (Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У суботу, 21 студзеня, у гонар 160-годдзя ад пачатку паўстання Каліноўскага беларускі фрык-тэатр «Ex tempore» паўтарае свой монаспектакль «Помста» ў Беластоку.



Дата і час: 21 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі хаб «Новая Зямля», Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток 


«Ішоў 1864 год... На прасторах Буйной Імперыі яшчэ нядаўна палыхала чацвёртае Вызваленчае Паўстанне...»


Нічога не нагадвае? Фурманка нашае Гісторыі завязла ў бруднай лужыне. Кожнае кола праварочваецца на месцы ў смярдзючай вадзе з імперскага усходу. Кожныя 30-40 год, цягам апошніх трох стагодзяў мы спрабуем вырвацца з гэтага бруду. Нехта скараецца, нехта сыходзіць з возу, а нехта — збіраецца з сіламі дзеля новай спробы.


Помста — гэта не мэта. Помста — доказ сабе, што ты яшчэ здольны. Помста — першы крок з цемры паразы і сутарэння адчаю. А ці зможам зрабіць наступныя?..


Гэтым спектаклем пачынаецца шэраг імпрэз, прымеркаваных да даты.


Уваход, здаецца, вольны.







Вам можа быць цікава

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.08.2026 (16:00 - 20:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ