Монаспектакль Рыгора Жураўлёва «Гаспадар кавярні» ў Гамбургу

17.11.2023 20:00 - 21:00 Hamburger Sprechwerk (Klaus-Groth-Str. 23) 20 еўра

У пятніцу, 17 лістапада, беларускі актор Рыгор Жураўлёў запрашае на свой монаспектакль «Гаспадар кавярні» па п’есе беларускага драматурга Паўла Пражко.




Дата: 17 лістапада

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Hamburger Sprechwerk, Klaus-Groth-Str. 23, Гамбург


Павел Пражко прапануе акцёру публічна прачытаць уласны маналог аб спробе напісаць новую п’есу. 

Поўны раптоўных адступленняў і нечаканых высноў, гэты дасціпны, блытаны і жывы тэкст падобны хутчэй на даверную балбатню пра жыццё, чым на тэатральную п’есу. 

Здаецца, далёкі ад тэатра і глядач «Гаспадара кавярні»: седзячы ў прасторы кавярні, ён усміхаецца жартам і сочыць за парадаксальнымі выгінамі аўтарскай думкі. Але да канца змушаны азірнуцца на гэты досвед запытальна: а што такое сёння тэатр? Якой можа быць п’еса? Яе герой? І дзе ў гэтым ва ўсім я? 


Квіткі коштам 20 еўра можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Таямніцы старых курганоў: колькі ў нас было продкаў і дзе яны?» у Віцебску

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

Калажная майстэрня «Сапраўдная: жанчына ў сучасным свеце» ў Віцебску

18.04.2026 (13:00 - 15:00) абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка (вул. Пушкіна, 6 (4 паверх))

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Лонгплей у Берліне

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Hotel Continental - Art Space in Exile (Elsenstraße 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ