Калажная майстэрня «Сапраўдная: жанчына ў сучасным свеце» ў Віцебску

18.04.2026 13:00 - 15:00 абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка (вул. Пушкіна, 6 (4 паверх)) Бясплатнае
У суботу, 18 красавіка, асветніцкі праект «Навука па-за сабой» кліча на калажную майстэрню «Сапраўдная: жанчына ў сучасным свеце».

У сучасным свеце да жанчын прад’яўляюць сотні патрабаванняў: быць паспяховай, мяккай, моцнай, клапатлівай, ідэальнай... Але за гэтымі маскамі часта губляецца найважнейшае — наша ўнікальнасць і рэальны досвед.

Прапануюць гаварыць пра сябе сапраўдных і шукаць свой вобраз праз творчасць.

У праграме:

  • Дыскусія з псіхалагіняй: пагавораць аб разнастайнасці жаночых роляў і аб тым, што любы наш досвед — каштоўны. Пераканаецеся, што «сапраўдная жанчына» — гэта не стандарт, а кожная з нас.

  • Калажная майстэрня з мастачкай: перанесяце свае адчуванні на паперу. Створыце шчыры і смелы аўтапартрэт, выкарыстоўваючы тэхніку калажу (навыкі малявання не патрэбныя!).

  • Рэфлексія: абмяркуеце атрыманыя працы і пачуцці ў беражлівым коле.

Вядоўцы:

Юлія Насеннік, практыкуючая псіхалагіня, трэнерка па першай псіхалагічнай дапамозе

Юліяна Пархімовіч — мастачка, старэйшая выкладчыца кафедры дызайну і моды ВДТУ

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Мікола Дзядок і яго кніга ў Вільні

31.05.2026 (18:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ