Мова ці кава: прэзентацыя п’есы “Бі-Лінгва”

17.03.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Бясплатнае
17 сакавіка а 19-ай традыцыйна сустракаемся на Мове ці Каве. Гэтым разам Вас чакае нешта асаблівае. Група артыстаў розных беларускіх тэатраў паставілі п’есу “Бі-Лінгвы”, якую зьбіраюцца прэзэнтаваць у панядзелак у ЦЭХу. Гэта п’еса пра чалавека паміж дзьвюх культураў, дзьвюх моваў, двух сусьветаў. Як дзьвюхмоўе вызначае нашыя паводзіны і якая яго роля ў беларускім грамадзтве?
Пагледзім і абмяркуем спэктакль, а таксама пагаворым пра білінгвізм, з чым яго ядуць, ці трэба і якім чынам зь ім змагацца? Дарэчы, а вы таксама пераключаецеся з мовы на мову ў залежнасьці ад сытуцыі?

“Бі-Лінгвы”:
аўтар і рэжысэр Андрэй Саўчанка
акторы Раман Падаляка
Юлія Кадушкевіч
Іван Патапаў
Алена Сідарава
Дзмітрый Тумас
Алеся Самахавец
музыка PortMone
гук Андрэй Папкоў

 


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ