«Мова Нанова» ва Уроцлаве абмяркуе трасянку з РСП!

04.02.2023 16:00 - 18:00 (ul. Szajnochy, 7-9) Бясплатнае

У суботу, 4 лютага, уроцлаўская «Мова Нанова» ладзіць сустрэчу з Дзянісам Тарасенкам і Паўлам Гарадніцкім, хлапцамі з гурта «Разбітае сэрца пацана», якія, памятаеце ж, у гэты дзень граюць канцэрт ва Уроцлаве?



Дата: 4 лютага

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Szajnochy, 7-9 (зала 1), Уроцлаў 


Абмяркуюць трасянку-трасяначку! Як з’яву, як лад жыцця і як светаўспрыманне! То не прапусціце! Патамушта такоя нільзя прапускаць!


Уваход вольны!

Звяртаем увагу: змянілася лакацыя! На Шэўскай зараз рамонт, таму сустрэча пераносіцца ў былы будынак бібліятэкі Уроцлаўскага ўніверсітэта па ul. Szajnochy, 7-9.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ