• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Моваланд — выстава мастацкага калектыву Slavs and Tatars

Пачатак: 22.02 (19:00)
Канец: 22.02 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19)
Кошт: Уваход вольны
Google

Выстава мастацкага калектыву Slavs and Tatars
22 лютага — 21 красавіка 2019
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

З 22 лютага да 21 красавіка 2019 знакаміты берлінскі мастацкі калектыў Slavs and Tatars (“Славяне і татары”) упершыню прадставіць у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сваю выставу. У цэнтры ўвагі мастакоў — рытуалы, мовы і ідэнтычнасці постсацылістычнага рэгіёна. Экспанаты для мінскай выставы адбіраліся і дапасоўваліся пры ўдзеле беларускіх мастакоў, што працавалі ў майстэрні Slavs and Tatars у Берліне ўвосень 2018 пры падтрымцы Гётэ-Інстытута.

Усе экспанаты выставы — вынікі грунтоўных навуковых даследаванняў і палявога збору інфармацыі. Месцам сустрэч і баўлення часу на выставе стане інсталяцыя PrayWay, якая абыгрывае адначасова традыцыйную раскладную падстаўку для чытання свяшчэнных тэкстаў у мусульманаў і тахту – распаўсюджаны тып мэблі для чайханы. Гукавая інсталяцыя «Лектар», пабудаваная на старажытным тэксце павучання будучых уладароў, адначасова нагадвае пра прыняты ў познім сацыялізме спосаб агучкі серыялаў — закадравы голас. Накладанне некалькіх моваў замінае слухаць, але ўздымае пытанне шматмоўя і аўтэнтычнасці. Творы Slavs and Tatars падкупаюць гумарам, моўнымі жартамі і пачуццёвым дызайнам, які пераносіць наведвальнікаў у часе і прасторы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 21 лютага а 19-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) з удзелам Паяма Шарыфі, удзельніка групы. Уваход вольны.

20 лютага ў галерэі TUT.BY з лекцыяй “Transliterative Tease” (“Транслітэрацыя, якая дражніць”) выступіць Паям Шарыфі, удзельнік групы.

Апрача таго, адбудуцца экскурсіі па татарскім Мінску, урокі пляцення саламяных павукоў і іншыя імпрэзы, анонс якіх можна знайсці на старонках галерэі «Ў», Гётэ-Інстытута і ў сацыяльных сетках.

Slavs and Tatars – мастацкая біяграфія

Мастацкі калектыў стварыўся з чытацкага гуртка ў 2006 годзе. Сёння гэта знакаміты калектыў з міжнародным іменем. Апрача ўдзелу ў шматлікіх групавых выставах і біенале, такіх, як Маніфеста (2014), Венецыянская біенале (2014) або »Un Nouveau Festival« у Цэнтры Пампіду ў Парыжы (2013), Slavs and Tatars з 2008 года паказвалі свае творы на персанальных выставах у Музеі сучаснага мастацтва Salt Galata ў Стамбуле (2017), цэнтры сучаснага мастцтва ў палацы Уяздоўскіх ў Варшаве (2016), Blaffer Art Museum у Х’юстане (2016), Asia Art Archive у Ганконгу (2015), Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку (2012) і ў Венскім Сецэсіоне (2012).

Дадатковая інфармацыя:
Ганна Карпенка, Tel.: +375 29 697 07 39
[email protected]

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19
Час працы: штодня з 12:00 да 20:00
Уваход на выставу па квітках (5 BYN/3 BYN)
+37529 3667516
www.ygallery.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип