Мужчынскі хор "Унія" ў Беластоку

26.12.2025 14:00 - 15:00 Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1) Бясплатна

У пятніцу, 26 снежня, у Беластоку выступіць легендарны мужчынскі хор "Унія" з Вільні.


У праграме канцэрта – беларускія, польскія і ўкраінскія калядкі, выбраныя творы Баха, Моцарта, Гендэля, Грубера, а таксама сучасныя святочныя мелодыі і аўтарскія творы Вольгі Падгайскай.

Унія – міжнародны мужчынскі хор, заснаваны ў 1990 годзе ў Мінску. За тры дзесяцігоддзі калектыў сабраў у сваім рэпертуары больш за дзвесце духоўных і свецкіх твораў розных эпох, выпусціў некалькі альбомаў і неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў. З 2021 года частка хору разам з кіраўніком Паўлам Гонцам была вымушана пакінуць Беларусь па палітычных прычынах, аднак хор не спыніў сваёй дзейнасці і ператварыўся ў моцную міжнародную супольнасць, у склад якой уваходзяць беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы.

Уваход вольны, па запрашэннях. Іх можна атрымаць у Цэнтры беларускай культуры (у працоўныя дні з 9:00 да 15:00 па адрасе Jana Kilińskiego 16 lok. 2/07).


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ