Музычна-паэтычная імпрэза «Белая птушка зімы» ў Мінску

30.11.2022 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Штосьці нечаканае ў музеі Багдановіча! У сераду, 30 лістапада, тут імпрэза «Белая птушка зімы», у якой беларускае міксуецца з кітайскім і наадварот.



Дата: 30 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск 


Ужо колькі год спявачка і педагог Ірына Лой арганізуе сумесную творчасць студэнтаў Кітая і Беларусі.

Народныя песні, творы Станіслава Манюшкі, Міхаіла Клеафаса Агінскага, Дзмітрыя Смольскага і Юрыя Семянякі мяжуюць у рэпертуары калектыва з імёнамі Лю Цын, Сюй Пэй Дун, Луан Кай.

Вас чакаюць класічныя кітайскія і беларускія спевы ад Ірыны Лой (сапрана), Аляксандра Данілава (фартэпіяна), Кацярыны Грынь (фартэпіяна) і Кацярыны Дударавай, а таксама Луізы Барнатовіч, Лі Сяо Хань, Луань Юй Цзэ.

Апроч спеваў будуць пераклады з кітайскай паэзіі ад літаратаркі Юліі Алейчанка, якая прэзентуе на беларускай мове творы Лі Хэ, Сюй Чжымо, Вэнь Ідо.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Дзень Волі ў Гданьску

25.03.2026 (16:00 - 20:30) ECS (pI. Solidarności 1)

Сустрэча «Параза і перамога БНР» у Варшаве

25.03.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ