Музычная лекцыя Ігната Мацюхова аб рытме ў Гданьску

30.06.2024 19:00 - 21:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16) 60 злотых
 

У нядзелю, 30 чэрвеня, музыка, майстра ўдарных Ігнат Мацюхоў чытае ў Гданьску лекцыю пра рытм.






 Дата: 30 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск



 Спадар Ігнат вучыўся ў кансерваторыях Масквы і Амстэрдама, вёў майстар-класы па рытміцы, граў у разнастайных праектах: ад сімфанічных аркестраў, мюзіклаў і тэатральных пастановак да рок-гуртоў і ансамбляў авангарднай музыкі. 

Спадар Ігнат раскажа пра тое, што ўвогуле такое рытм, як і дзе мы з ім сутыкаемся, што такое пульс, метр, палірытмія, арытмія, чаму ёсць добрыя барабаншчыкі, якія не ведаюць нот, і чаму ёсць прафесійныя музыканты з дрэнным пачуццём рытму. 

Лекцыя патрабуе музычнага суправаджэння. Таму ў спікера будзе набор інструментаў, каб паказаць пэўныя рэчы ўжывую. 



Кошт — 60 злотых. Просяць перадаплату па спасылцы. Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.






Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ