Музычны фестываль ART MIENSK

30.11.2017 19:00 - 19:00 Культурніцкі цэнтр Корпус (пр. Машэрава 9/8) ад 10 рублёў

30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» пройдзе музычны фестываль ART MIENSK. Удзельнікамі фэсту будуць :B:N:, The Superbullz і яшчэ адзін гурт, які абяруць з дапамогай галасавання.

B N

:B:N:

Адзін з найбольш папулярных беларускіх рок-гуртоў. Прызёры «Рок-кола», пераможцы «Басовішча», шматразовыя ўдзельнікі і пераможцы хіт-парадаў «Тузін Гітоў» парадуюць драйвовымі і крутымі песнямі!

The Superbullz

The Superbullz

Беларускі punk-hardcore гурт, які быў створаны ўдзельнікам гурта «Трубецкой», «Крамбамбуля» Алесем-Францішкам Мышкевічам. Удзельнікі «Басовішча» і шматлікіх фэстаў Беларусі і Украіны, музыкі запаляць танцпляц яскравымі і гучнымі песнямі!

А які ж будзе трэці гурт?

Арганізатары пакідаюць інтрыгу. І распачынаюць прыём заявак на ўдзел у фестывалі ART MIENSK!

Умовы адбору:
1) Мова песень — беларуская;
2) Гурт павінен быць створаны ў Мінску (але ўдзельнікі могуць быць з розных гарадоў, прапіску правяраць не будзем;)
3) Калі твой гурт падыходзіць па першым двум крытэрам, то запаўняй і дасылай заяўку!

ПАКІДАЙЦЕ ЗАЯЎКІ ПА СПАСЫЛЦЫ:  https://goo.gl/Anf85p

Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка ўключна. Гурт, які выступіць на фэсце, абяруць з дапамогай глядацкага галасавання.

А пакуль — не губляй часу дарма, купляй квіток!

Квіткі:
— 10 рублёў (першыя 30);
— 15 (папярэдне);
— 20 (у дзень канцэрта).

Замовіць квіткі па тэлефоне: +375 25 996 93 76
Замовіць квіток адным клікам: http://vk.com/write5867146
Набыць квіткі анлайн: afisha.bycard.by/performance/ART_MIENSK

Сачыць за навінамі імпрэзы можна праз:
— суполку «УКантакце»: https://vk.com/artmienskfest
— падзею на Facebook: https://www.facebook.com/events/1698056893599532/ 

Фестываль адбудзецца ў арт-прасторы «Корпус» (пр. Машэрава, 9).

Фестываль праводзіцца ў межах праекта ART MIENSK (27-30 лістапада), галоўнай мэтай якога з’яўляецца паказаць жыхарам Мінску (і не толькі) сапраўдны дух горада. У апошнія дні лістапада адбудуцца паэтычныя вечары, майстар-класы, лекцыі, экскурсіі, прысвечаныя Мінску. Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па пісанках у Мінску (14+)

07.04.2026 (19:00 - 20:30) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ