Майстар-клас па пісанках у Мінску (14+)

07.04.2026 19:00 - 20:30 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У аўторак, 7 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца майстар-клас Насты Глушко «Велікодныя пісанкі».

Велікодныя пісанкі — традыцыйная тэхніка аздаблення яек, роспіс воскам і афарбоўка ў цыбульніку.

Такі спосаб аздаблення дазваляе пакінуць яйка прыдатным для ежы.

А яшчэ пісанкі — падарунак на Вялікдзень з пажаданнем радасці і здароўя.

На занятку вы распішаце яйка, апусціце яго ў цыбульнік і паспрабуеце зняць воск рознымі спосабамі.

З сабой вазьміце варанае яйка (адно ці некалькі), прасачыце, каб яно было цэлае, памыйце яго з мылам, каб лепей бралася фарба.

Працягласць — 60-90 хвілін.

Удзел — 15 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 17 363-56-21.



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ