Музычны рэтра-экскурс у 60-я ў Гомелі

13.02.2015 18:30 - 21:00 Палац культуры чыгуначнікаў (вул. Прывакзальная, 4) Бясплатнае

У Палацы культуры чыгуначнікаў 13 лютага адбудзецца музычны рэтра-экскурс у 60-я “Фарбы адлігі” (“Краски оттепели“).

Джазавыя калектывы выканаюць песні і інструментальныя кампазіцыі папулярнай замежнай джазавай класікі, а таксама музыку савецкай эпохі.

Гледачы незвычайнага канцэрта змогуць даведацца больш пра джазавую музыку, пазнаёміцца з яе стылямі і напрамкамі, а таксама сучаснымі тэндэнцыямі развіцця.

Праект “Фарбы адлігі” арганізаваны пры ўдзеле джазавага вакальна-інструментальнага ансамбля “Yatata” культурна-спартыўнага комплексу РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі”, гуртоў “Вассаби джаз бэнд” і “Swamp stomp blues band”, а таксама вакальнай групы Жаны Стэфанскай.

Музычны канцэрт адбудзецца ў 18.30. Квіткі можна набыць у касах Палаца культуры чыгуначнікаў. Тэлефоны для даведак: 95-29-58, 71-08-08.

 

newsgomel.by


Вам можа быць цікава

Арцём Невыважук у Беластоку (16+)

24.05.2025 (19:00 - 21:00) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ