У нядзелю, 2 лістапада, У Варшаве - вялікі супольны канцэрт да Дзядоў.
Абяцаюць, што вас чакае не проста канцэрт, а містычны досвед, вяртанне да каранёў, дзе гук, агонь і цемра пераплятаюцца ў адно цэлае.
Сцэна будзе свяціцца святлом свечак, а музыка павядзе вас глыбока ў старажытныя рытуалы, дзе святое зліваецца з дзікай энергіяй стыхій. Калі адважыцеся - увайдзіце ў кола. Пачуйце, як музыка адчыняе браму ў свет, дзе час не мае значэння.
Вы пачуеце фолк, этнічную музыку, старажытныя рытуалы і хэві-метал, і ўсё гэта ў атачэнні масак, якія стагоддзямі ахоўвалі таямніцы нашых продкаў і надаюць гэтай ночы магічны характар.
Надзеньце іх, станьце часткай рытуалу і дазвольце сабе акунуцца ў магію незвычайнай ночы.
Граюць:
🎵 BIRKE (дарк-паган-фолк)
🎵 ZNICH (фолк-блэк-метал)
🎵 MARUNA (этнафолк)
🎵 SIENIESIE (архаічны фолк)
Квіткі - 70 злотых на ўваходзе.