“Музейны дэтэктыў” – 21 мая

21.05.2016 16:00 - 23:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Дзейнасць музейшчыка падобная на працу следчага, які мусіць з абрыўкаў звестак, сведчанняў сучаснікаў і захаваных дакументаў намаляваць праўдзівую гісторыю жыцця чалавека. Часам сведкі блытаюцца ў сваіх “паказаннях”, а “дэтэктывы” прымаюць жаданае за праўду… Адсюль шматлікія тэорыі, версіі, якія могуць перакуліцца з ног на галаву і прывесці да новых нечаканых адкрыццяў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе вам адчуць сябе сапраўднымі майстрамі вышуку і паглыбіцца ў свет неразгаданых таямніц і прыгодаў. У вас будзе магчымасць расчытаць знакаміты “Інтымны дзённік” паэта, правесці фотаэкспертызу, паўдзельнічаць у квестах ад кампаніі Qwestoria. Пад час мерапрыемства абудзецца прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” А. К. Дойла і іншых перакладных выданняў часопіса “ПрайдзіСвет”. Патрапіць у крымінальнальную атмасферу пачатку ХХ стагоддзя дапаможа тэатр узаемадзеяння “Мусташ”, інтэрактыў “Шарм міжваеннага Менску”, музычная праграма “Зброя. Золата. Кабеты” ад Піта Паўлава і музычны сэт ад шансанье Георгія Дабро.

Прыходзьце і прыводзьце сяброў, каб у вас на ўсялякі выпадак было алібі, а то ці мала што…

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА:

16.00 – 16.20  Прэзентацыя выстаўкі “Слова… Рэч…Таямніца…”
16.20 – 17.00  Інтэрактыўная праграма “Шарм міжваеннага Менску”
17.00 – 18.00  Прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” А. К. Дойла і іншых перакладных выданняў часопіса “ПрайдзіСвет”
18.00 – 21.00  Інтэрактыўная праграма  ад тэатра ўзаемадзеяння “Мусташ”
17.00 –21.00   Літаратурныя квэсты ад кампаніі Qwestoria
21.00 – 23.00  Выступ музыкаў: Піта Паўлава з праектам “Зброя. Золата. Кабеты”, Георгія Дабро


Вам можа быць цікава

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ