Шпацыр «Музыка і муза Станіслава Манюшкі» ў Вільні

10.05.2026 14:00 - 16:00 Ратушная плошча Бясплатнае
У нядзелю, 10 траўня, у Вільні ладзяць мемарыяльную экскурсію «Музыка і муза Станіслава Манюшкі», прымеркаваную да дня народзінаў кампазітара.

Станіслаў Манюшка, мабыць, адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.

Падчас экскурсіі заглыбіцеся ў культурнае жыццё Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя, пройдзецеся па адрасах, звязаных з жыццём і творчасцю Манюшкі, даведаецеся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасць, згадаеце сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго з якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня.

А пасля экскурсіі ў Карчме 1863  пачуеце цудоўную музыку Станіслава Манюшкі і вывучыце разам у фармаце спеўнага сходу пару ягоных твораў са знакамітага Хатняга спеўніка.

Удзел – вольныя данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

17.05.2026 (17:00 - 20:00) «Vileišio18N» (2-гі паверх) (P. Vileišio g. 18N)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ