«Гневапея» Дзмітрыя Строцава: музыка скрозь трэш. Літаратурная сустрэча ў Мінску

16.04.2022 13:30 - 15:30 клуб «Факультатыў» (вул. В. Харужай 25/3) Бясплатнае

16 красавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на гутарку з літаратуразнаўцай Аленай Лепішавай. Сустрэча прысвечана творчасці мінскага паэта Дзмітрыя Строцава.



Дата: 16 красавіка

Час: 13.30

Месца: клуб «Факультатыў», БЦ «Тэрмінал», вул. В. Харужай 25/3 (2 паверх, пам. 2), Мінск

Удзельнікі абмяркуюць вершы Дзмітрыя Строцава — вядучага прадстаўніка непадцэнзурнай літаратуры Беларусі, добра вядомага за яе межамі.

Ці магчыма пісаць пасля Халакосту — разважалі ўдзельнікі папярэдняй сустрэчы, прысвечанай Святлане Алексіевіч. А калі меркаваць, што так, то якое месца займае авангард у гэтых пісьмёнах на беразе, куды ўрываюцца хвалі часу?

У цэнтры увагі — вершы розных гадоў, у тым ліку з кнігі «Манах Вера: гневапея», створаныя на стыку паэзіі і музыкі адказы на сацыяльны абсурд. Гаворка пойдзе аб творчай і грамадзянскай смеласці, духоўным таленце, мэсаджы для тых, хто, як і аўтар, знаходзіцца ў шляху, турбоце, пошуку.

Сустрэчу правядзе Алена Лепішава — кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца, крытык, пісьменніца.

Кошт удзелу — 35 рублёў (чай / гарбата і пачастункі ўключаны ў кошт).

Білеты можна набыць толькі анлайн па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Майстар-клас па маляванні пастэллю «Формы колеру» ў Мінску

18.09.2025 (17:00 - 19:00) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

SAMOTA і navalach у Познані

18.09.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ