Мядовы спас у рэстаране “Кухмістр”

Кухмістр (вул. Маркса, 40) Бясплатнае

14-га (па старым стылі 1-га) жніўня Праваслаўная царква адзначае свята Вынясеннячэсных дрэў Жыватворчага Крыжу, у народзе вядомае як Першы, або Мядовы, Спас. З даўніх часоў у гэты дзень паміналі 7 старазапаветных пакутнікаў Макавееў, што аддалі жыццё ў барацьбе супраць паганскай тыраніі. У IXст. у Канстантынопалі сцвердзіўся звычай выносіць Чэснае Дрэва Крыжа на дарогі і вуліцы для асвячэння месцаў і ў абарону ад хваробаў, якія часта здараліся ў жніўні. А у 1164 г., у гэты дзень адначасова 2 праваслаўныя войскі атрымалі перамогі над мусульманамі: войска ўладзіміра-суздальскага князяАндрэя Багалюбскага над волжскімі булгарамі, а візантыйскагаімператараМануіла – над арабамі. З тых часоў свята зрабілася адным з найболей шанаваных у народзе. Паводле традыцыі, ў гэты дзень асвячаюць ваду, а таксама мак, лекавыя зёлкі, моркву, сланечнік, але найперш – мёд навага збору. Ёсці асвечаны царквой мёд дазваляецца менавіта з гэтага дня. Пякуць мядовыя пернікі, бліны з макам і мёдам, пірагі, булачкі, плюшкі з макам. Соты ў вуллях да гэтага часу ўжо напоўненыя, і пчаляры прыступаюць да збору. Тады жа пачынаеццадвухтыднёвы Ўспенскі паст.

Рэстаран “Кухмiстр”  падтрымлівае старажытную традыцыю і з 14 па 16 жніўня прапаноўвае нашы стравы і напоі, прыгатаваныя з мёдам, са зніжкай 20%.

 

Сырнікі з мёдам, смятанай і ягадамі.

Варэнікі з вішняй, смятанай і мядовай поліўкай

Узвар з чарнасліву на мёдзе

Крамбамбуля на мёдзе


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

18.07.2026 (18:00 - 20:00) Wędrówki pub (Podwale 37/38)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

18.07.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ