На майстр-класе ў рамках “Лістапада” абмяркуюць перспектывы ўдзелу беларускіх кінематаграфістаў ў міжнародных кінафестывалях

09.11.2013 14:00 - 17:00 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (вул. Чачэрына, 1) Бясплатнае

9 лістапада 2013 года а 14-ай гадзіне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Чачэрына, 1) у рамках 20-га ММКФ “Лістапад” адбудзецца майстр-клас дырэктара фестывалю кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “GoEast” Габі Бабіч (Германія). Сустрэча арганізуецца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.

На майстр-класе ў рамках “Лістапада” абмяркуюць перспектывы ўдзелу беларускіх кінематаграфістаў ў міжнародных кінафестывалях

 

Пад час майстр-класу будзе абмяркоўвацца магчымасць міжнароднага супрацоўніцтва паміж беларускімі кінематаграфістамі і фестывалем “GoEast”, сучасныя тэндэнцыі кінаіндустрыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дырэктар фестывалю Габі Бабіч раскажа, што неабходна для ўдзелу ў фестывалі, якія крытэрыі адбору твораў і чым “GoEast” адрозніваецца ад іншых кінафестываляў.

У рамках сустрэчы таксама адбудзецца прэзентацыя эксклюзіўнага праекту “GoEast Project Market”, які дапамагае маладым рэжысёрам ажыццяўляць свае праекты ў супрадукцыі з нямецкімі прадзюсарамі.

Фестываль кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “GoEast” у Візбадэне з’яўляецца найважнейшым форумам, прысвечаным кінематографу Усходняй Еўропы. Ён заснаваны ў 2001 годзе, хутка атрымаў аўтарытэт і штогод прымае каля 200 гасцей. Сярод якіх былі такія вядомыя рэжысёры, як Кшыштаф Занусі, Іржы Менцэль, Ханна Шыгула, Бэла Тар, Ежы Штур, Кіра Муратава, Сяргей Лазніца ды шмат іншых.

Габі Бабіч вывучала кіна- і тэатразнаўства ў Парыжы ды Франкфурце-на-Майне. З 2005г. па 2007г. працавала ў аддзеле культурных праграм Інстытута імя Гётэ ў Сараева. З 2010 года з’яўляецца дырэктарам фестывалю кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “GoEast”.

Звяртаем вашую ўвагу, што, у сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, на майстр-клас неабходная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

 

Уся дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+ 375-17- 237- 71-19  Вера Дзядок, Інстытут імя Гётэ ў Мінску

+375-44-792-15-67 Любоў Журомская, ММКФ «Лістапад»


Вам можа быць цікава

Выстава «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд» у Віцебску

31.01.2025 16:00 - 20.04.2025 18:00 музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр-т Фрунзэ, 13)

Выстава «Па-за рамкамі» ў Гродне

04.03.2025 18:00 - 31.03.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Сымон-музыка» ў Гродне

20.03.2025 (19:00 - 20:00) гарадзенскі тэатр лялек (вул. Дзяржынскага, 1/1)

Вясновы Шпакоўнік у Вільні

21.03.2025 (19:00 - 21:00) кавярня тэатра «Балконас» (Basanavičiaus g. 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ