Начны квэст у сядзібе Нямцэвічаў у Скоках

17.06.2023 21:00 - 23:59 сядзіба Нямцэвічаў (вул. Міра, 48Б) 15 рублёў


У суботу, 17 чэрвеня, 4roomclub кліча на начны квэст па сядзібе Нямцэвічаў!



Дата: 17 чэрвеня

Час: збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 20.00 да 20.45, старт — 21.00

Месца збору: парк сядзібы Нямцэвічаў, вул. Міра, 48Б, в. Скокі


Абяцаюць разнастайныя заданні на логіку і кемлівасць, якія вам давядзецца шчоўкаць, гойсаючы па сядзібе. У цемры, так.

 Гуляюць каманды ў 2-4 чалавекі. Каманду можна сфарміраваць на месцы, так што калі не маеце кампаньёнаў, усё адно прыязджайце — знойдзеце напарнікаў на месцы!

Удзел дзяцей магчымы толькі з дарослымі.

Прыхапіце ліхтарыкі і хаця б адзін на каманду зараджаны смартфон з выхадам у інтэрнэт.

Гульнявы ​​ўзнос — 15 рублёў з чалавека.

 Папярэдняй рэгістрацыі не трэба — усё будзе на месцы, таму прыходзьце ў час.


Дарэчы, у 18.00 у парку за музеем будзе бясплатны канцэрт інструментальнай музыкі «Музей для музыкі» ў межах Чэрвеньскіх музычных вечароў на траве. То і на канцэрт прыязджайце!




Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

Саша Філіпенка ў Кракаве

22.05.2025 (18:30 - 20:00) Gwarek (ul. Władysława Reymonta 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ