Народны альбом

06.05.2021 20:00 - 20:00 Prime Hall (пр-т Пераможцаў, 65) ад 45 ВYN

Увага! Перанос канцэрту з 16.12.2020 на 06.05.2021 г.

Акуніцеся ў атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў з «Народным альбомам»!

Як гэта быць «пад прыгнётам панскім» альбо «чакаць на рускія танкі», кахаць кантрабандыста ці быць шпіёнам? Героі самага народнага мюзікла сучаснай Беларусі — «Народнага альбому» — чакаюць вас 16 снежня ў канцэртнай залі «Prime Hall», каб праспяваць гісторыю Беларусі 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

«Народны альбом» — гэта супольны музычны праект вядомых беларускіх музыкаў, у якім завершаваў жыццё звычайных жыхароў Заходняй Беларусі паэт Міхал Анемпадыстаў. Канцэрт-мюзікл атрымліваў «Рок-карону», дзесяць гадоў быў пад забаронай у Беларусі і гучна вярнуўся на вялікую сцэну спачатку ў залі Падляскай оперы ў Беластоку, а затым 20-годдзе праекту аншлагам адзначылі ў Мінску.

Шоу мусіць працягвацца, а таму запрашаем у Prime Hall заспяваць разам з артыстамі хіты «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогію пра Казіка і Юзіка, а таксама на біс выклікаць «Простыя словы».

16 красавіка ствараць атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў на сцэне будуць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, гурт «Яблочный Чай»; квартэт «Aquarelle quartet» ды іншыя музыкі.

Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў «PRIME HАLL» (Мінск пр. Пераможцаў, 65).

Квiткi: ад 45 руб.
Інфалінія: +375 33 6555596; +375 17 395 05 65


Вам можа быць цікава

Выстава “Беларусь самабытная” ў Мінску

28.10.2025 17:00 - 17.11.2025 18:00 Абласная бібліятэка імя Пушкіна, (вул. Гікалы, 4)

Вандроўка за Цмокам у Дукоры

07.11.2025 12:00 - 09.11.2025 14:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Спектакль "Say Hi to Abdo" ў Познані (18+)

07.11.2025 (20:00 - 22:00) Teatr Ósmego Dnia w Poznaniu (Ratajczaka 44)

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ