Народзіны «Прасторы» ў Кракаве

01.02.2025 10:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае


У суботу, 1 лютага, кракаўская «Прастора» святкуе ўгодкі і з гэтае нагоды запрашае на вялікую вечарыну.




Вось якая праграма:

 10:00 — 11:00: 

Пробны занятак па ёзе са спадарыняй Бажэнай 

Занятак плэйбэк-тэатру

 Гэта імправізацыйны від тэатральнага мастацтва, дзе акцёры спантанна адлюстроўваюць гісторыі гледачоў, ператвараючы іх у сцэнічныя мініяцюры. 

Вы зможаце паспрабаваць сябе ў ролі акцёра ці актрысы і адчуць магію плэйбэка.


11:30 — 12:30: 

Студэнцкі круглы стол пра Кракаў 

Пагавораць пра тое, дзе ў Кракаве паесці смачна і танна, куды схадзіць, каб не было сумна, і як сэканоміць на студэнцкім жыцці. 

Варкшоп для дзяцей па лепцы з гліны ад студыі керамікі «АРТ-Ў» 

Будуць ляпіць фігурку коціка з гліны, якая не патрабуе выпалу, ды размалююць адпаведнымі фарбамі.

 Кошт — 15 злотых.


13:00 — 14:00: 

Варкшоп па роспісе міні-падсвечнікаў з гіпсу ад брэнда ўпрыгажэнняў P.A.W.A.

 Поўная свабода фантазіі і час расслабіцца і не думаць пра праблемы. 

Кошт — 15 злотых.


 Інтэрактыўная чытанка па кнізе «Надзвычайны Дзень народзінаў» ад «Кніжнага выраю». 

Дзеткі дапамогуць прынцэсе Лубіне падрыхтавацца да яе свята! 

Пасля захапляльнай гісторыі маленькіх удзельнікаў і ўдзельніц чакае цікавы майстар-клас і святочны пачастунак. 

14:30 — 15:30: 

Размоўны клуб па-польску.

Тэма: «Святы і іх значэнне ў нашым жыцці».

 Як мы святкуем святы, а як гэта робяць палякі?

 Паразмаўляюць па-польску пра падобнае і рознае ў нашых традыцыях святкавання. 

Занятак па фартэпіяна ад спадарыні Дар’і. 

Першы занятак на 30 хвілін — для дзетак ад 4.5 гадоў. Другі занятак, а 15:00 — для дарослых. 

Пазнаёміцеся з інструментам, настаўніцай і мастацтвам. 

Вучні даведаюцца, як навучыцца граць, як выбраць інструмент і што галоўнае ў занятках.

16:00 — 17:00:

 Народныя спевы з этнагуртам «Laleja»

Спачатку вы паслухаеце невялікі выступ гурта, а пасля разам заспяваеце беларускія песні 

Майстар-клас па сучасным вакале ад спадарыні Крысціны. 

Занятак будзе карысны незалежна ад узроўню падрыхтоўкі. 

Пройдзецеся па базавых, але істотных аспектах працы з голасам. 

Як працуе галасавы апарат, як зрабіць гук гучным і бязбольным, як падпяваць на канцэрце / караоке і не страціць голас і шмат чаго іншага! 

17:30 — 18:30: 

Майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах

 Сустрэча кракаўскага бізнес-клуба 

Пазнаёміцеся з новымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі, абмяркуеце розныя ідэі і чым можа быць карысны гэты нетворкінг-клуб.

На некаторыя івэнты патрэбна рэгістрацыя — шукайце па спасылцы. 





Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Майстар-клас па вырабе лялькі-падарожніцы ў Гомелі

10.05.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ