Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве

22.09.2023 18:00 - 21:00 (Jazdów 3/5) 20 злотых

У пятніцу, 22 верасня, Школа беларускай традыцыйнай культуры святкуе першыя ўгодкі ад заснавання!



Дата: 22 верасня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Jazdów 3/5, Варшава 


Вас чакаюць сумесныя танцы, спевы, забавы, жыву гук, выступ дудароў і іншых музыкаў і, канешне, гарбата і святочны торт.


Для вас заграюць:

Антон Бельскі — дуда

Наста Бельская — бубен

Лізавета Рэут — скрыпка 


Запрошаны госць — Сяржук Доўгушаў


Прыносьце і свае пачастункі і напоі да агульнага стала, а ваша дабрыня і шчодрасць вітаюцца ў форме данатаў.

 Вельмі прыемна будзе пабачыць аас у беларускім традыцыйным альбо стылізаваным пад яго адзенні. 


У мікрараёне Jazdów забаронены аўтамабілі наведвальнікаў, то прыязджайце на ровары ці пешшу! Аўтамабілі без спецыяльных бэйджаў з дазволам на ўезд могуць быць эвакуяваныя гарадской паліцыяй.


Уваход — 20 злотых.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ