• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Нарвежскі пісьменнік Стыян Холе ў кнігарні “Сон Гогаля”

Пачатак: 09.02 (17:30)
Канец: 09.02 (17:30)
Сон Гогаля
(Мінск, вул. Леніна, 15)
Кошт: Уваход вольны
Google

9 лютага адбудзецца творчая сустрэча з вядомым нарвежскім дзіцячым пісьменнікам і ілюстратарам Стыянам Холе. У імпрэзе таксама возьме ўдзел перакладчыца Юля Цімафеева. Мадэраваць гутарку будзе мастачка Стася Сакалоўская.

На прыкладзе сваіх кніг Стыян Холе падзеліцца тым, як стварае свае гісторыі, раскажа пра асаблівасці працы з мантажом і пошукі ідэяў для мастацкіх вобразаў, а таксама пра тое, як улічваць дзіцячую псіхалогію пры стварэнні кнігі. Запрашаем пісьменнікаў, ілюстратараў, а таксама ўсіх тых, каму цікавая літаратура для дзяцей.

Пачатак імпрэзы: 17.30.

Адрас кнігарні “Сон Гогаля”: Леніна, 15.

Уваход вольны.

Імпрэза ладзіцца сумесна з аргкамітэтам прэміі Цёткі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў і пры падтрымцы NORLA (Norwegian Literature Abroad), арганізацыі, якая займаеццца прамоцыяй нарвежскай літаратуры за мяжой.

Пра пісьменніка і ягоную кнігу: 

Стыян Холе (Stian Hole, 1969) – нарвежскі дызайнер і ілюстратар, дзіцячы пісьменнік, бацька трох дзяцей. Жыве ў Осла. Сусветную славу Стыяну Холе прынесла кніга “Лета Гармана” (2006), якую ў 2018 годзе пераклала з нарвежскай на беларускую Юля Цімафеева. Кніга выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч”.

Кніга атрымала каля дзесяці нарвежскіх і міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку самую прэстыжную ў галіне дзіцячай літаратуры – Гран-пры Балонскай кніжнай выставы (Італія) (2007), а таксама Prix Sorcière (Францыя, 2008), Jugendliteraturpreis (Германія, 2010), Прэмію за самую прыгожую кнігу (2007), прэмію як Найлепшая дзіцячая кніга года (ЗША, 2009), прэмію Міністэрства культуры (Нарвегія, 2007) і іншыя.

Стыян Холе – аўтар яшчэ пяці кніг для дзяцей, а таксама ілюстратар чатырох. Мантаж – яго асноўны мастацкі прыём. Вось як сам Стыян кажа пра яго ў інтэрв’ю:

“Тэхніка мантажу моцна зацікавіла мяне, калі я быў студэнтам Нацыянальнай школы мастацтва і дызайну ў Осла. Сваю дыпломную працу я пісаў пра Джона Хартфілда (Гельмута Херцфілда), які ствараў дальнабачныя палітычныя калажы ў 1920 — 1930-х гг. У той самы час, калі я вывучаў ягоныя творы, пачалася лічбавая рэвалюцыя, і я зразумеў, што ў мяне ёсць новыя і карысныя інструменты для працы з калажамі і мантажом.

Таму мае ілюстрацыі зробленыя як цэльныя, бясшоўныя, шматслойныя лічбавыя мантажы ў Photoshop. Я збіраю тэкстуры, лічбавыя фотаздымкі, сканы, запіскі і накіды, і затым у Photoshop мяняю іх месцамі, памяншаю і павялічваю, разварочваю ў розныя бакі, пакуль не здарыцца нешта цікавае. Лічбавыя інструменты выдатна пасуюць для такой працы. Гэты працэс займае шмат часу, але ўсе тыя гадзіны поўняць мяне лёгкасцю і шчасцем. Я люблю гуляцца і даследаваць, калі састаўляю і перастаўляю элементы. Я забываюся пра сябе, пра час і пра тое, што адбываецца наўкола, калі працую з выявамі.

Я калекцыянер кавалкаў і шматкоў, якія рухаю па коле і спрабую звесці разам. Як у тэатры, у мяне вялізны склад рэквізіту. Дарэчы, заўважце, як шмат агульнага ў тэатра і кніжкі з карцінкамі”.

Больш пра кнігу на сайце выдавецтва.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип