Імпрэза «Сватанне» ў Азярцы

25.10.2025 15:00 - 17:00 Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо) 13 рублёў

У суботу, 25 кастрычніка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзяць абрад «Сватанне».



Сватанне - адзін з самых прыгожых і цікавых вясельных абрадаў беларусаў. 

Менавіта з яго пачыналася дарога да стварэння новай сям’і. 

Адбывалася яно ў вольны ад палявых прац час. Сваты разам з жаніхом прыходзілі да нявесты, каб папрасіць яе рукі, але рабілі гэта не напрамую - праз жарты і прымаўкі. 

Вас чакае:

🔸 Відэапаказ абрада «Сватанне» з в.Рэкта Жлобінскага раёна;

🔸 Абрад «Сватанне»;

🔸 Народныя танцы і гульні;

🔸 Майстар-клас па пляценні паяскоў.


Квіткі: для дарослых – 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў - 7 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Наталлі Шапавалавай "AEROPLANES" у Мінску

10.10.2025 19:00 - 11.11.2025 21:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ