“Мінскія гісторыйкі” па-беларуску і па-нямецку! Прэзентацыя кнігі М.Валодзіна

20.01.2016 18:00 - 20:00 Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Уваход вольны!

20 студзеня ў 18.00 кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыю беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках”.

“Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце”. Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” загучаў па-нямецку і – што для нас больш важна! па-беларуску!

І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар “Мінскіх гісторыек” сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!

Запрашаем прагуляцца па нясумным Мінску разам з

* мастакамі Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам;

* музыкамі Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым;

* знаўцамі мінскай гісторыі Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім і іншымі цікавымі мінчанамі.

DSC_0008

Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)

Пачатак: 18.00

Уваход вольны!

Чакаем вас!

Падзея ў Facebook і Вконтакте

Беларуска-нямецкае выданне “Мінскіх гісторыек”, падрыхтаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”, неўзабаве з’явіцца ў кнігарнях. Сачыце за навінамі!


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

SAMOTA і navalach у Беластоку

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Balance Klub (dr Ireny Białówny 9/1)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ