ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Навагоднія казкі на плёнках» ад «Дыяфільм live» ў Варшаве

05.01.2023 19:00 - 20:30 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) данат ад 30 злотых

5 студзеня, у чацвер, праект «Дыяфільм live» ладзіць вялікі навагодні паказ сваіх «Казак на плёнках»!



Дата: 5 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава


Навагоднія казкі на плёнках — гэта нагода сабрацца разам, калі святы ўжо амаль скончыліся, а елкі ў дамах пачынаюць паціху абсыпацца. Сагрэцца сярод блізкіх людзей пасярод доўгай зімы, пачытаць казкі, праспяваць і паслухаць музыку.


Вось якія дыяфільмы вас чакаюць:

«Парася ў калючым кажушку» С. Казлоў

«Слон Хортан выседжвае яйка» Д. Сьюз

«Расеяная няня» Э. Успенскі

«Рознакаляровыя лісты» І. Піваварава

«Цмок і чараўнік» Д. Бісэт

«Церамок» (народная казка)

 «Начная прыгода» / «Салодкі мядзведжы сон» Ю. Кушак

«Вясёлы новы год» А. Прэйсен

«Брыдкае мядзведзяня» М. Саралідзэ


Чытаюць, спяваюць і шумяць:

Алена Гіронак,

Наталля Ляванава,

Аляксандр Яфрэмаў.

Музыка — Андрэй Еўдакімаў. За праектарам — Віктар Красоўскі.


Працягласць — 70 хвілін.

Квіткі — данат 30 злотых (частка сродкаў будзе адпраўлена ў дапамогу сям’і загінулага тэатральнага дзеяча Аляксея Стрэльнікава).


 Рэгіструйцеся па спасылцы альбо па спасылцы ў шапцы профіля «Дыяфільм live».





Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ