Ток-шоу “Навошта нам музей?”

18.03.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Бясплатнае

Запрашаем на першую дыскусію з веснавога цыклу ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Высвятленні стасункаў кампаніі “Будзьма!” з культурай пачынаюцца 18 сакавіка з прэтэнцыёзна “трансцэндэнтнай” размовы і проста правакацыі: навошта нам музеі?

Музеяў у Беларусі шмат: каля сотні краязнаўчых і больш за трыццаць мемарыяльных, этнаграфічных, літаратурных, мастацкіх ды інш. Музей сёння – гэта анахранізм ці культурніцкі асяродак? Ці ёсць цікавасць у людзей наведваць музеі без прымусу? Якія дарогі вядуць нас у музей і чаму так… нячаста? Што зрабіць, каб і музей, і наведнік паверылі адзін у аднаго?

Пра гэта і многае іншае запрашаем паразважаць разам з прафесіяналамі ў галіне музейнай справы, навукоўцамі, праектнымі менеджарамі. Будзем разам вучыцца мысліць шырока і міждысцыплінарна, адным словам, прымаць выклік дня сённяшняга.

Эксперты:

  • Сцяпан Стурэйка, гісторык, краязнаўца, культурніцкі антраполаг, выкладчык;
  • Яся Каралевіч-Картэль – аўтарка ідэі і рэдактарка сайту 90s.by;
  • Дзіяна Шантар – загадчык сектара выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі;
  • Алесь Зіменка, старшыня беларускага аддзялення ICOM (International Council of Museums).

Мадэраваць дыскусію будзе Генадзь Сівохін, адмысловец у музейнай справе з вялікім стажам.

18 сакавіка

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19:00.

Уваход вольны.

Чакаем усіх цікаўных і неабыякавых!

Праграма дыскусій.

Інфа-партнёры:

logo

Gazetaby

LU styl-long

logoNE

partisan_logo_jpeg

8x8 BEL GR-1

lohvinauuu_logo

lohvinauuu_logolohvinauuu_logo

 


Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ