«Не па сваёй волі». Гутарка рэжысёра і юрыста ва Уроцлаве

18.01.2025 17:00 - 19:00 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49) Бясплатнае
 

У суботу, 18 студзеня, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».





Дужа незвычайная! Бо вас чакае гутарка рэжысёра з юрыстам. 

Спектакль, перформанс ці размова? 

Для чаго сустрэнуцца і што аб’ядноўвае рэжысёра, актора і былога выкладчыка Акадэміі мастацтваў Андрэя Саўчанку і юрыста, праваабаронцу і былога следчага Следчага камітэта Льва Антанюка?

 Пагавораць пра ключавыя беларускія словы. 

Экстрэміст ці тэрарыст? 

Ператрус ці вобшук? 

Ці правільна казаць «пакаяльнае відэа»? 

Як слушна казаць гэтыя словы па-беларуску?


 Прыходзьце паслухаць, а можа, і паўдзельнічаць!

 Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ