Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея «Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта»

27.08.2021 18:00 - 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатнае

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта. Частка 2”, прысвечаную жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў “Пахне чабор” і “Александрына”. 

Мы працягнем незвычайнае знаёмства з народным паэтам Беларусі Петрусём Броўкам – аўтарам пранікнёных вершаў пра каханне і гучных заклікаў да будаўніцтва новага жыцця. Як паэт і чалавек, ён не губляўся ў самых складаных сітуацыях, дапамагаў многім людзям, вызначаўся непадманнай шляхетнасцю і ўменнем быць роўным сярод роўных. 

На вечарыне прагучаць невядомыя факты пра паэта, удзельнікі пазнаёмяцца з малавядомымі вершамі і фактамі з жыцця паэта. 

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк. 

Дата правядзення: 27.08 (пятніца)

Час: 18.00

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К.Маркса, 30

Кошт: уваход па квітку ў музей (дарослыя – 4 руб.; студэнты і навучэнцы – 2 руб.)


Вам можа быць цікава

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Пленэр «Пад шум бяроз» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

27.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ