Дэбаты "Мова як палітычная зброя: прыярытэт беларускамоўнасці ці інклюзіўны білінгвізм - што забяспечыць суб’ектнасць Беларусі?" у Варшаве

25.10.2025 18:30 - 20:00 Паведамяць пры рэгістрацыі Бясплатна

У суботу, 25 кастрычніка, "Маладая Грамада" ладзіць у Варшаве дэбаты "Мова як палітычная зброя: прыярытэт беларускамоўнасці ці інклюзіўны білінгвізм - што забяспечыць суб’ектнасць Беларусі?"



 Мовы мерапрыемства - беларуская.
 
Вось што абмяркуюць:

❓ Ці гатовыя мы ахвяраваць камфортам дзеля ўласнай моўнай незалежнасці?

❓ Што на самой справе зробіць Беларусь суб’ектнай: прыярытэт беларускамоўнасці ці інклюзіўны білінгвізм?

Пытанні вечара:

❓ Дзяржаўная незалежнасць і «мова па змоўчанні»: ці можа яна быць рускамоўнай?

❓ Шок-рэформа: поўны пераход дзяржсектара на беларускую за 3 гады - рывок ці выбух?

❓ Школы і ВНУ: беларуская як базавая, руская як выключэнне - нармальна ці дыскрымінацыйна?

❓ Квоты ў медыя/платформах: узмацненне культуры ці цэнзура?

❓ Адказнасць эліт: штрафы/страта пазіцый за ігнор беларускай у публічнай працы - дапушчальна?

 Фармат - дзве каманды: прыярытэт беларускай vs інклюзіўны білінгвізм.

Уступныя пазіцыі - па 10 хвілін.
Крыжаваныя пытанні - па 6 хвілін.
Q&A з аўдыторыяй - 25 хвілін.
Фінальныя стэйтменты - па 3 хвіліны.
Галасаванне залай.

Працягласць - 1 гадзіна 30 хвілін.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Трыа „Kretsu – Petchenko – Matjukhnov“ у Варшаве

16.12.2025 (20:00 - 21:30) Standup Club Lokal (Noakowskiego 16)

Калядная вячэра ў Варшаве

20.12.2025 (16:30 - 20:30) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ